Лукашэнка хоча ўдасканаліць сістэму агульных судоў

10 кастрычніка кіраўнік краіны зацвердзіў Пасланне аб перспектывах развіцця сістэмы агульных судоў краіны. У Пасланні змешчаныя канкрэтныя даручэнні. Яны тычацца далейшага падвышэння якасці, аператыўнасці і даступнасці правасуддзя. Мяркуецца стварыць спецыялізаваныя суды, увесці з цягам часу элементы апеляцыі ў крымінальны працэс з далейшым пашырэннем іх выкарыстання ў крымінальным і грамадзянскім працэсах. Таксама мяркуюць пашырыць практыку разгляду справаў на выязных судовых пасяджэннях.

Таксама будуць разглядаць пытанне пра ўвядзенне суда прысяжных. Сярод іншых праектаў — перадаць органам ЗАГС паўнамоцтвы па скасаванні шлюбаў па ўзаемнай згодзе сужэнцаў, інфармуе БЕЛТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі