Лукашэнка хацеў бы, каб Палата прадстаўнікоў абнавілася на 2/3

У чарговы раз кіраўнік дзяржавы гаварыў пра тое, што трэба захаваць пераемнасць у парламенце. Ён выказаў спадзяванне, што траціна дэпутатаў застануцца ў Палаце прадстаўнікоў і пасля вераснёўскіх выбараў.

Лукашэнка: "Паколькі дэпутаты сканчаюць свае паўнамоцтвы і каб была пераемнасць, мы павінны імкнуцца захаваць з цяперашняга парламента траціну дэпутатаў. Але большасць усё адно павінны быць працаўладкаваны. Мы даўно дамовіліся, што парламент — гэта школа. І людзі, якія прайшлі гэтую школу, не павінны быць страчаны. Кожны дэпутат павінен быць працаўладкаваны ў адпаведнасці з яго ведамі, жаданнем і досведам".

Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што не мае прэтэнзій па працы ніводнага з дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі