Лукашэнка выказаўся пра "дзяржаву ў дзяржаве" з элементамі мафіі (відэа)

Па яго словах, якія перадае БЕЛТА, энергетыкі стварылі ўласную дзяржаву ў дзяржаве, нейкую сваю незалежную арганізацыю "з элементамі мафіі і банды". Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў 16 красавіка на нарадзе па функцыянаванні і развіцці энергетыкі.

На нарадзе згадвалася і павышэнне тарыфаў на цепла- і электраэнергію. Лукашэнка заявіў, што рост тарыфаў магчымы толькі па меры росту прыбыткаў насельніцтва. Пры гэтым рост прыбыткаў людзей павінен апярэджваць рост коштаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі