Лукашэнка: Да канца 2014 года ў нас будуць двухпавярховыя цягнікі!

Гаворка ішла пра тое, што будаўніцтва ў Беларусі прадпрыемства па вытворчасці электрацягнікоў сумесна са згаданай кампаніяй ідзе хутчэй, чым планавалася. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што праект важны з-за перспектывы забеспячэння ўнутранага рынку сучасным электратранспартам. Таму рэалізацыю праекта ён узяў пад свой кантроль.

У лістападзе сёлета ў Фаніпалі мусіць быць запушчанае сумесная беларуска-швейцарская вытворчасць. А ўжо да снежня 2014-га на заводзе вырабяць першыя двухпавярховыя цягнікі. Першыя замовы на іх прыйшлі з Расіі, інфармуе тэлеканал АНТ.

Лукашэнка: калі пусцім цягнікі ў аэрапорт, людзі будуць больш лётаць

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі