Ліянэль Месі: "Барселоне" было важна не проста выйграць

Нагадаем, у 1/8 фінала футбольнай Лігі чэмпіёнаў "Барса" разграміла італьянскі клуб з лікам 4:0 (у першым матчы выйграў "Мілан" — 2:0). Ліянэль Месі забіў два галы, прычым першы ўжо на 5-й хвіліне.

"Барсе" быў патрэбны менавіта такі матч, — цытуе словы Месі сайт uefa.com. — Нам было важна не проста перамагчы, а зрабіць гэта вельмі ўпэўнена. І мы пастаўленай мэты дасягнулі... У матчы з "Міланам" "Барса" паказала тую гульню, якую ад нас заўсёды чакаюць".

Нагадаем, у сераду пройдуць два матчы 1/8 фінала Лігі чэмпіёнаў. "Баварыя" сустракаецца з англійскім "Арсеналам" (у першым матчы ў гасцях мюнхенцы выйгралі з лікам 3:1), а іспанская "Малага" — з партугальскім "Порту" (у першай гульні апошнія святкавалі перамогу — 1:0). Абедзве сустрэчы пачнуцца ў 22.45 паводле беларускага часу. На "Беларусь-2" запланаваная жывая трансляцыя матча "Баварыя" — "Арсенал", пачатак у 22.35.

Фота — uefa.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі