Лівійцы кажуць, што на баку Кадафі ваявалі беларускія снайперы

Па яго словах, якія перадае Радыё "Свабода", група снайпераў розных еўрапейскіх нацыянальнасцяў, у тым ліку ўкраінцы, беларусы ды іншыя, былі прыведзеныя ў Лівію рэжымам Кадафі. Група прыбыла ў порт Нуфэйда ў Тунісе, а потым была перамешчаная ў Трыпалі.

Нагадаем, што ў красавіку ўжо гучала заява, быццам у войсках Муамара Кадафі служаць беларусы. Тады пра гэта абвясціў кіраўнік рабочай групы ААН па выкарыстанні наёмнікаў Хасэ Гомэс дэль Прада. У заяве рабочай групы ААН гаворыцца пра шматлікія доказы таго, што Муамар Кадафі выкарыстоўваў наёмнікаў. Паводле Дэль Прада, бальшыня іх паходзіць з Афрыкі і з Беларусі.

Беларускі МЗС адпрэчвае ўдзел нашых суайчыннікаў у лівійскім канфлікце.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі