Лідар нацыянал-бальшавікоў апынуўся за кратамі

28-гадовы кіраўнік незарэгістраванага грамадскага аб'яднання "Аўтаномныя нацыянал-бальшавікі" быў затрыманы ў Мінску. Супраць яго распачалі крымінальную справу па артыкуле "арганізацыя альбо кіраванне грамадскім аб'яднаннем, рэлігійнай арганізацыяй, якія замахваюцца на асобу, правы і абавязкі грамадзян" (ч. 2 арт 193 КК РБ).

Як інфармуе БЕЛТА, следства высветліла, што затрыманы ў 2010 годзе арганізаваў і кіраваў аб'яднаннем, сябры якога былі не толькі ў сталіцы, але і ў рэгіёнах. Ім арганізоўваліся акцыі, падчас якіх ён разам з паплечнікамі ўчыняў "гвалтоўныя дзеянні ў адносінах прадстаўнікоў маладзёжных субкультур, нефармальных рухаў і сэксуальных меншасцяў, іншых грамадзян".

Кіраўніку нацыянал-бальшавікоў пагражае да трох гадоў зняволення.

Самі нацыянал-бальшавікі паведамілі Еўрарадыё, што затрыманы не мае да іх ніякага дачынення. 

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі