Лазавік патлумачыў, чаму ў выбаркамы не бяруць апазіцыянераў

Так сакратар Цэнтравыбаркаму Мікалай Лазавік выказаўся ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1", перадае БЕЛТА. Па словах чыноўніка, апазіцыя прадастаўляе шмат кандыдатураў у выбарчыя камісіі, але сярод іх мала вартых. Як прыклад Лазавік назваў 49-ю выбарчую акругу Гродна, куды АГП вылучыла 18 кандыдатаў. З гэтых 18, кажа сакратар ЦВК, 10 прыцягваліся да крымінальнай і адміністрацыйнай адказнасці, 9 — нідзе не працуюць. "Такім людзям проста не месца ў выбарчых камісіях", — упэўнены Лазавік. З прапанаваных 18 адміністрацыя раёна знайшла толькі аднаго сябра апазіцыйнай партыі, якога можна было ўключыць у склад участковай выбарчай камісіі.

Таксама сакратар ЦВК заявіў, што апазіцыйныя сябры выбаркамаў несумленна ставяцца да сваіх абавязкаў. У Мінску яны, нібыта, пад рознымі нагодамі не ходзяць на паседжанні выбаркамаў. Такія прэтэнзіі Лазавік агучыў да прадстаўнікоў партыі "Справядлівы свет", Партыі БНФ і Аб'яднанай грамадзянскай партыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі