Кудрын: Расія і Беларусь могуць на працягу месяца дамовіцца па крэдыце

Расія і Беларусь могуць завяршыць перамовы па ўмовах фінансава-крэдытнага супрацоўніцтва на працягу месяца, распавёў журналістам віцэ-прэм'ер, міністр фінансаў Расіі Аляксей Кудрын, паведамляе РИА Новости.

Беларусь звярнулася да ўрада РФ па крэдыт у 1 мільярд долараў і да антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС па крэдыт у 2 мільярды долараў. Гэтыя пазыкі неабходныя краіне для стабілізацыі сітуацыі на валютным рынку, дзе назіраецца сур'ёзны недахоп замежнай валюты.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі