Краснаярскія альпіністы будуць шукаць зніклую беларускую экспедыцыю

Яны мяркуюць узысці на вяршыню Тулагі, вышыня якой больш за 7 тысяч метраў. Увесну падчас спробы ўзысці на гэтую гару без вестак зніклі два беларускія альпіністы Мікалай Бандалет і Сяргей Белавус. Апошні раз іх сляды бачылі на вышыні 6400 метраў. Пошукі былі марнымі. Краснаярскія альпіністы хочуць знайсці беларускую экспедыцыю.

Акрамя таго, іх узыходжанне пройдзе стылі ў рамках чэмпіянату Расіі па альпінізме ў вышынным класе, паведамляе агенцтва "Пресс-Лайн". Краснаярцы будуць здымаць фільм пра сваё ўзыходжанне. У экспедыцыі прымуць удзел пяць альпіністаў, лекар і два трэнеры.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі