Кот гурта Avias запрасіў усіх у Re:Public (відэа)

У якасці "заманухі" на фэст "Даём рады", які прагрыміць ужо сёння ў "Рэ:Пабліку", Avias знялі псіхадэлічнае відэа. Дагэтуль рокеры стварылі не менш псіхадэлічны сінгл "Смецце", які быў прэзентаваны на нашым сайце. Ці стане сінгл каманды смеццем ці патрапіць у стагоддзі - даведаемся сёння ўвечары. Нагадаем, 1 лютага падчас фэста "Даём рады" Еўрарадыё падвядзе музычныя вынікі 2012 года. Разам з Avias на сцэну ўздымуцца гурты "Дай Дарогу!", Akute, B:N, Clover Club ды Re1ikt. Далучайцеся!!!

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі