Кніга Юліі Шаровай “Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік” (спампаваць)

СПАМПАВАЦЬ pdf

СПАМПАВАЦЬ fb2

"Кніга пра тое, як чалавек вырашыў згуляць са сваім лёсам. Вырашыў пайсці супраць пэўнага наканавання, і не пабаяцца гэтага наканавання. Неяк перамагчы свае страхі. І ў выніку ён выходзіць пераможцам", — распавядае Еўрарадыё Юлія Шарова.

Падзеі кнігі, жанр якой аўтар вызначае як “DRAMMA GIOCOSO у двух актах”, адбываюцца ў Расіі. Галоўны герой — беларус, ён працуе ў Расіі, але звязаны з нашай краінай.

"Зразумела, там ёсць выхад на беларускую тэматыку. Ён ставіць оперу Моцарта "Дон Джавані" ў оперным тэатры расійскага горада N. У выніку ён пачынае перажываць тое, што адбываецца ў оперы, тэатр урываецца ў ягонае жыццё", — дадае пісьменніца.

Інфармацыя пра кнігу:

Рэдактар — Марыя
Мартысевіч

Карэктар — Галіна
Рабянкова

Вёрстка — Галіна
Васілеўская

Дызайн постэра —
Святлана Азончык

Мінск / Логвінаў / 2012

ISBN:
978-985-562-27-4

Апісанне: У оперным тэатры гораду N існуе дзіўны звычай: маўляў, нельга дарабляць працу за калегам, які заўчасна і раптоўна памёр. Нельга спяваць і таньчыць чужую партыю, нельга гартаць партытуру з пазнакамі дырыгента-нябожчыка. Але што рабіць, калі такая
“чужая праца” — твая запаветная мара? Галоўны герой вырашае рызыкнуць і згуляць
з лёсам, хоць вынік той гульні прадказальны…

Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік (24 Мб)