КНДР пагражае ракетным ударам па ЗША

Як перадаюць міжнародныя агенцтвы, паўночная Карэя заявіла, што ракеты нацэленыя на ЗША і іх ваенныя базы на выспах Гуам і Гаваі. Гэта паўночнакарэйскі адказ на вайсковыя манеўры, якія праводзяць амерыканскія бамбардзіроўшчыкі.

Заява КНДР выклікала занепакоенасць у Кітаі. Міністэрства замежных спраў гэтай краіны заклікала ўсе бакі канфлікту выказаць стрыманасць.

Тым часам некаторыя эксперты мяркуюць, што фактычна ў КНДР няма тэхналогіяў, неабходных для нанясення ядзернага ўдару па тэрыторыі ЗША.

Фота — AFP

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі