Кіраўнік Смаленску заклікаў разганяць беларускіх гандляроў

Як паведамляе сайт "Смоленские новости", Мікалай Алашэеў даў указанне пільна заняцца навядзеннем парадку. Ён адзначыў, што не хоча крыўдзіць беларусаў, якія трапілі ў цяжкое становішча. Тым не менш, кажа кіраўнік Смаленску, смаляне могуць атрымаць вялікую шкоду ад гандлю беларускімі прадуктамі.Асаблівае абурэнне Алашэева выклікаюць беларусы, якія раскладаюць прадукты на перавернутых скрынях і вёдрах.

Акрамя таго, ад танных тавараў, якія запоўнілі горад, нясуць страты мясцовыя прадпрымальнікі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі