Кім Чэн Ын на свой дзень народзінаў раздаў дзецям цукеркі

Такім чынам лідар КНДР працягнуў традыцыю, запачаткаваную яго папярэднікамі. Для раздачы падарункаў задзейнічалі авіяцыю, каб кожнае дзіця атрымала падарунак у належны тэрмін, перадаюць інфармагенцтвы. У аддаленых вёсках пасылкі ад правадыра выклікалі “выбухі захаплення”.

Традыцыю раздачы слодычаў дзецям у гонар дня народзінаў лідара краіны завёў у 1980 годзе Кім Ір Сэн. Пасля яго смерці ў 1994 годзе звычай захаваў яго сын і пераемнік Кім Чэн Ір. А цяпер яе працягвае ўнук, Кім Чэн Ын.