КДБ вяртае Дзмітрыеву грошы, забраныя два гады таму

Актывісту грамадзянскай кампаніі "Гавары праўду" вяртаюць грошы, канфіскаваныя падчас ператрусу ў снежні 2010 года. Як паведаміў Андрэй Дзмітрыеў у каментары Еўрарадыё, грошы павінны быць вернутыя згодна з прысудам, вынесеным паўтара года таму. Актывіст кажа, што гаворка ідзе прыкладна пра 400 злотых, 100 долараў, 850 эстонскіх кронаў і каля 3-4 тысячаў расійскіх рублёў.

Што рабіць з эстонскімі кронамі, Дзмітрыеў яшчэ не вырашыў:

Дзмітрыеў: "Я яшчэ не думаў над гэтам. Магчыма, у самой Эстоніі іх неяк можна памяняць. Але, мабыць, я іх проста пакіну, каб заўсёды ведаць, як выглядаюць перамены: два гады — і ўсё змяняецца!.."

Дзмітрыеў мяркуе пайсці па грошы ўжо на гэтым тыдні.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі