КДБ і ідэолагі ціснуць на групу Дзмітрыя Уса

Па яго словах, на чальцоў ініцыятыўнай групы па змене выбарчага заканадаўства адчуваецца ціск з боку супрацоўнікаў КДБ і ідэалагічных работнікаў прадпрыемстваў і арганізацый. Асабліва моцна ціснуць на тых, хто працуе ў дзяржаўным сектары. Пад пагрозай страты працы іх прымушаюць адмовіцца ад удзелу ў ініцыятыўнай групе, перадае БелаПАН словы палітыка.

21 чэрвеня Ус хоча выступіць з заявай да Еўрасаюза, у якой распавядзе пра ціск на сваіх паплечнікаў.

Нагадаем, што экс-палітвязень стварыў ініцыятыўную групу па змене выбарчага заканадаўства. Сакратар ЦВК Мікалай Лазавік кажа, што дакументы на рэгістрацыю групы будуць разгледжаныя на пачатку ліпеня.

Фота — belsat.eu

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі