Каля Чырвонага касцёла затрымалі дзвюх актывістак

27 ліпеня ў другой палове дня невялічкая група вернікаў, якая штовечар праводзіць малітоўныя акцыі ля Чырвонага касцёла, прайшлася ад цырка да Плошчы Незалежнасці  ў бел-чырвона-белай вопратцы і з бел-чырвонымі балонікамі. Такім чынам актывісты хацелі нагадаць мінчукам пра беларускае нацыянальнае свята — Дзень Незалежнасці, які адзначаўся ў гэтую дату да 1996 года.

Калі ж актывісты скончылі свой шлях традыцыйнай малітвай ля касцёла, да іх падышлі супрацоўнікі міліцыі і папрасілі паказаць дакументы. Пасля гэтага вернікі, каб пазбегчы затрыманняў, пайшлі ў касцёл. Аднак амапаўцы выклікалі дапамогу — каля 15 чалавек.

Міліцыянты затрымалі Веру Ціцянкову і Галіну Царук, якія не паспелі зайсці ў храм. Паводле апошняй інфармацыі, жанчын адвезлі ў Маскоўскі РУУС Мінска.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі