Каб паспець на 19 пасад, Пракаповіч пачынае працоўны дзень а 8-й гадзіне

Віцэ-прэм'ер ураду Пётр Пракаповіч атрымаў яшчэ некалькі пасад, і цяпер іх 19. У прыёмнай намесніка прэм’ер-міністра Еўрарадыё кажуць, што Пётр Пятровіч вельмі заняты чалавек. На пытанне, ці можна трапіць на інтэрв’ю да Пятра Пракаповіча, кажуць, што гэта... магчыма.

Сакратарка Пракаповіча: “Вы ж самі разумееце, які графік... Трапіць, у прынцыпе, можна, але трэба напярэдадні ўзгадніць”.

Як даведалася Еўрарадыё ад сакратаркі віцэ-прем'ера, Пётр Пятровіч ходзіць на абед, “бо таксама чалавек”. Але прыходзіць на працу “вельмі ў час”. Працоўны дзень намесніка прэм’ер-міністра пачынаецца а дзявятай гадзіне, “а часам і раней, калі ёсць нагода”. Заканчваецца праца “як і ва ўсіх, а шостай гадзіне вечара”.

Фота — bymedia.net