Хакеісты мінскага “Дынама” вярнуліся ў зону плэй-оф КХЛ (відэа)

“Дынама” гуляла ў складзе: Хауген; Каралахці — В.Дзянісаў (капітан), Іргл — Стэплтан — Лайнэ; Крайчак — Ніскала, Кулакоў — Кітараў — Мялешка; Чарнавок — К.Мёрфі, Дрозд — А.Стась — Міхалёў; Лапачук — Сянькевіч — Піўко; Нагачоў.

Шайбамі адзначыліся Стэплтан, Мялешка і Кулакоў (двойчы).


У параўнанні з папярэднім хатнім матчам супраць “Сібіры”, які дынамаўцы прайгралі (1:3), трэнер мінчан Аляксандр Андрыеўскі зрабіў перастаноўкі ва ўсіх звёнах нападу, адзначае БЕЛТА.

У 44 гульнях са старту чэмпіянату КХЛ мінскае “Дынама” атрымала 14 перамог у асноўны час, 5 разоў перамагло ў авертайме, 1 раз выйграла па булітах, 2 разы саступіла па булітах, 3 разы прайграла ў авертайме і пацярпела 19 паразаў у асноўны час. З 59 ачкамі клуб вярнуўся ў зону плэй-оф, адкуль яго выштурхнулі ўкраінскі “Данбас” і ніжагародскае “Тарпеда”.

Мінчане займаюць 4-е месца сярод сямі каманд у дывізіёне Тарасава, 8-ую пазіцыю сярод 14 каманд у турнірнай табліцы Заходняй канферэнцыі і 17-ты радок сярод усіх 26 клубаў чэмпіянату КХЛ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі