Гурт "Пикник" прывязе ў Мінск свайго шамана

20 студзеня расійскі гурт "Пикник" адсвяткуе свой 30-гадовы юбілей ў КЗ"Мінск". Праграма "30 Световых Лет" складаецца з лепшых хітоў калектыву, якія ўжо даўно трапілі ў спіс класікі рускага року. Прэзентаваць новыя песні ці запрашаць гасцей музыкі не плануюць, але для юбілейнага туру яны падрыхтавалі новае шоў.

"Будуць удзельнічаць хадуліст, шаман, - распавядае пра сцэнічнае дзеянне дырэктар гурта Уладзімір Сафронаў. - "Пикник" жа выступае сярод дэкарацый, таму на сцэне будуць стаяць дзве лялькі, адна з якіх будзе варушыць нагамі ды рукамі. Калі нам у Мінску дадуць, то будзе пэўнае відэа на экране. Плюс – усялякія экзатычныя інструменты: новаегіпецкі інструмент, светлавы гіпербалоід, арфа, якая будзе знаходзіцца на галаве ў артысткі..."

Музычнае шоў падзеленае на два аддзяленні, кожнае з якіх цягнецца па гадзіне. На наступны дзень пасля мінскага канцэрту, 21-га студзеня, "Пикник" прывязуць "30 Световых Лет" у магілёўскі "Палац культуры".

Мінскі ж канцэрт пачнецца ў 19:00, квіткі каштуюць ад 150 да 300 тысяч.

Даведкі па тэлефонах:
8(029)649-08-88
8(029)851-77-06
8(017)328-66-38(каса)

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі