Гурт Naka прапануе прыхільнікам скінуцца на запіс новага альбома

Праўда, кажа лідарка гурта Анастасія Шпакоўская, справа тут не столькі ў эксперыменце, колькі ў банальнай адсутнасці грошай.


Анастасія Шпакоўская: “Сапраўды, грошай для запісу паўнавартаснага альбома ў тым выглядзе, у якім хацелася б яго чуць, не хапае. Апроч таго, што, мне падаецца, гэта мае месца быць, паколькі гэты прыклад не намі прыдуманы. І калі ёсць прыхільнікі гурта, якія гатовыя неяк пасадзейнічаць, чаму б гэтым не скарыстацца?”


2600 долараў на альбом, які будзе называцца “ДОВОЛЬНО(А)”, Naka плануе сабраць да 1 сакавіка 2013 года. Прычым, Наста спадзяецца на станоўчы вынік акцыі: маўляў, калі б не разлічвалі, тады б не пачыналі справу. Па словах спявачкі, у адрозненне ад папярэдніх, жаночых па характары, трэцяя па ліку пласцінка будзе больш сацыяльнай па тэматыцы. У яе ўвойдуць як вядомыя ўжо песні, кшталту “За минуту до взырва”, “У баі”, “Ложь”, так і новыя творы.  Падтрымаць ініцыятыву музыкаў можна на іх сайце www.naka.by.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі