Гурт “Ляпіс Трубяцкой” прэзентаваў кліп на песню “Не быць скотам!” (відэа)

Новае відэа каманды з’явілася на сайце гурта і старонках ў сацыяльных сетках. У далучаным прэс-рэлізе гаворыцца, што гэта сінгл з будучага альбома “Ляпісаў” і першая песня ў гісторыі гурта, словы да якой напісаў не Сяргей Міхалок. У якасці тэксту “Ляпіс Трубяцкой” выкарыстаў верш Янкі Купалы “Хто ты гэткі?”, напісаны ў 1908 годзе.

У кліпе музыкі гурта паўстаюць у вобразе рабочых пачатку 20-га стагоддзя.Яны хорам скандуюць лозунг “Не быць скотам!”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі