Гурт "Йо-Йо" прэзентаваў кліп на песню "Давай Дружить"

Гурт "Йо-Йо" выклаў на сваёй старонцы ў YouTube кліп на песню са свйго дэбютнага альбому "Давай Дружить". Ідэю ды сцэнарый для кліпа прыдумаў сябра музыкаў Аляксандр Зарэцкі, ён жа і здымаў відэа на звычайны фотаапарат. Паводле сюжэту, вакаліст гурта Віктар Гурын чапляецца да мінакоў і прапаноўвае сваё сяброўства. Перад гэтым ён выконвае іх чуллівыя пажаданні. Дарэчы, здымкі "Давай Дружить" адбываліся ў сталічным Парку Чалюскінцаў, а таму, жартуюць музыкі, грошай нават на салярку даваць не спатрэбілася.

"Героі - нашы сябры, добрыя знаёмыя, таксама дачка маёй знаёмай, - распавядае пра здымкі відэа Віктар Гурын. - Адмыслова запрошаных акцёраў не было. Па часе здымкі занялі, можа, гадзіны дзве. Усё хутка, бо здымалася на куражы. У ва ўсіх быў добры настрой, было цудоўнае надвор'е, так усё і атрымалася"

Дададзім, што паралельна з кліпам на песню "Давай Дружить", хлопцы здымалі яшчэ адно відэа, на галоўныя ролі якога былі запрошаныя Аляксандр Кулінковіч і Аляксандр Памідораў. Гэты кліп ужо цалкам змантаваны і чакае, пакуль будзе зведзеная песня да яго. Плануецца, што ў сеціва яго выкладуць цягам бліжэйшага месяца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі