Гурт Clover Club анансуе выхад другога альбома сінглам “NIM”

Новы сінгл пад назвай “NIM” "Nothing in Mind" — складаецца з двух абсалютна розных песень, тлумачыць клавішніца гурта Наці.

""Nothing in Mind" пра маладосць, пра эмоцыі, звязаныя з гэтым цікавым часам, пра бязладдзе ў галаве і пра тое, што ўвесь час хочацца кудысьці бегчы. Другая песня, “Göteborg”, пра абсалютна другі час і сталы ўзрост. Яна прысвечаная шведскаму гарадку, куды наш галоўны герой хоча вярнуцца, дзе яго сустрэнуць ветлівыя твары з усмешкамі. На гэтую песню нас натхніў наш шведскі сябар. Такія рэфлексійныя тэмы — вынік “рознаўзроставага” складу каманды.

“Паміж намі ўсімі — розніца мо ў 10 гадоў!” — смяецца Наташа ды прыадкрывае таямніцу будучай пласцінкі.

“Тое, што назіраецца ўжо цяпер, — гэта эксперыменты з новымі інструментамі. Недзе дадасца больш электронікі. Плюс, у нас ёсць задума зрабіць цікавы праект з замежнымі музыкамі. Так што, сюрпрызы абавязкова будуць!”

Цяпер Clover Club актыўна працуюць над запісам другога альбома. Чакаецца, што праца над ім будзе скончаная ўжо летам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі