Гомельская “Талака” зладзіла "Гуканне вясны" (фота)

"Гуканне вясны" зладзіла гомельская моладзевая краязнаўчая арганізацыя “Талака”. У свяце, якое праходзіла каля Рэчыцы, паўдзельнічала больш за 30 чалавек. Да святкавання далучылася моладзь з Рэчыцы, Мазыра і нават Віцебска.


Удзельнікі імпрэзы патанчылі ў карагодзе, праспявалі аўтэнтычныя абрадавыя песні, а пасля зрабілі і спалілі пудзіла Зімы, тым самым, знішчыўшы ўсё ліхое з мінулага года, паклікалі да сябе прыгажуню Вясну.

Фота — “Талака”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі