"Гавары праўду" аб'явіла пра пачатак новай акцыі - "Падтрымай зняволеных"

У сувязі з тым, што цяпер праходзяць суды над удзельнікамі падзей 19 снежня, "Гавары праўду" заклікае ўсіх, каму неабыякавы лёс палітвязняў, выказацца ў іх падтрымку.

Актывісты "Гавары праўду" на працягу гэтага тыдня будуць хадзіць па кватэрах і прапаноўваць усім жадаючым далучыцца да кампаніі салідарнасці.  Будзе прапанавана напісаць некалькі слоў  падтрымкі на паштоўках, якія потым актывісты даставяць адрасатам.

Актывісты кампаніі прапануюць тым, да каго не дойдуць, запампаваць паштоўку на сайце кампаніі, напісаць словы падтрымкі палітвязням і адправіць іх адрасатам. Ці прыходзіць 25 сакавіка ў 11 гадзін раніцы на Галоўпаштампт з падпісанымі паштоўкамі, каб разам з лідарамі і актывістамі кампаніі, палітыкамі і грамадскімі дзеячамі даслаць іх зняволеным.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі