Гандбол: Беларусь выйграла ў Румыніі — 31:25 (відэа)

Гэта была сустрэча ў адказ. Першы матч паміж зборнымі Беларусі і Румыніі прайшоў у сераду 3 красавіка і тую сустрэчу нашы гандбалісты таксама выйгралі.

Каманда Беларусі знаходзіцца пакуль на другім месцы ў сваёй групе 6 і мае 5 ачкоў пасля 4 гульняў. На першым месцы Ісландыя — 6 (3 гульні), на трэцім месцы Славенія — 3(3), на чацвёртым Румынія — 0 (4). Дзве наймацнейшыя каманды ў групе паедуць на чэмпіянат Еўропы на гандболе. А беларусам засталося выступіць у кваліфікацыі двойчы — 12 ці 13 чэрвеня яны згуляюць дома з Ісландыяй і 16 чэрвеня ў гасцях сустрэнуцца са Славеніяй.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі