Гамельчука Канстанціна Жукоўскага арыштавалі на 15 сутак

Нагадаем, Жукоўскага затрымалі ўвечары 21 верасня перад чарговай "маўклівай акцыяй". На скрыжаванні вуліц Кніжнай і Тэльмана на яго нечакана накінуліся спецназаўцы і груба заштурхалі яго ў службовы аўтамабіль. Верагодна, актывіст пры гэтым атрымаў траўмы, бо ўначы яго вазілі ў абласную лякарню.

На судзе спецназаўцы Сяргей Мітчанка, Андрэй Юранаў і Аляксандр Мядзведзеў заявілі, што 21 верасня чакалі Жукоўскага каля яго дома, перадае БелаПАН. Яны збіраліся ўручыць апазіцыянеру позву. Па словах міліцыянтаў, яны сустрэлі актывіста на вуліцы Тэльмана, спрабавалі ўручыць яму позву. Але Жукоўскі пачаў лаяцца матам, аказаў ім супраціў, сарваў з міліцыянтў бэджы і рацыі. 

Актывіст не прызнаў, што лаяўся матам і не падпарадкоўваўся міліцыянтам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі