Галадоўку Сяргея Каваленкі лічаць псіхічнай хваробай?

У аўторак у Віцебскім абласным судзе прайшоў разгляд касацыйнай скаргі на прысуд актывіста КХП-БНФ Сяргея Каваленкі. Разгляд справы прайшоў без прысутнасці самога палітвязня.

Як паведамляе праваабарончы сайт "Вясна", ужо за гадзіну да пачатку суда вольных месцаў у судовай зале не было. На суд трапілі толькі сваякі Сяргея Каваленкі. Праваабаронцаў, мясцовых грамадскіх актывістаў і журналістаў не прапусцілі нават у памяшканне суда.

На паседжанні судовая калегія прызначыла Каваленку комплексную псіхіятрычную экспертызу. Разгляд касацыі прыпынены да высноваў псіхіятраў. Паводле папярэдняга псіхіятрычнага заключэння, у Каваленкі ёсць псіхічны разлад, якое выражаецца ў тым ліку і ў адмове ад ежы. Нагадаем, што галадоўку віцебскі актывіст пачаў за кратамі на знак пратэсту супраць несправядлівага, на яго думку, арышту.

Фота — ByMedia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі