Фотакарэспандэнтку Юлію Дарашкевіч адпусцілі без складання пратакола

У жывым эфіры Еўрарадыё Юля распавяла, што вызваляць яе з Кастрычніцкага РУУС прыехаў прэс-сакратар сталічнай міліцыі Аляксандр Ластоускі.

Юля Дарашкевіч: "Я адчувала сьлёзацечны газ, пяршыла ў горле, выклікае моцны кашаль. Мяне затрымалі разам з іншымі, некаторыя людзі ляжалі ў аўтазаку на падлозе, затрыманні былі вельмі жорскія. Потым у РУУС прыехаў прэс-сакратар ГУУС Ластоускі, і мяне адпусцілі. Гэта стала добрай традыцыяй - спачатку жорстка затрымліваюць журналістаў, ламаюць ім апаратуру, пасля ва ўчастак увесь у белым прыязджае спадар Ластоўскі і разбіраецца. Са мной там быў Аляксандр Барадзенка, фотакарэспандэнт, паказаў мне кавалак сваёй камеры. Яго затрымлівалі вельмі жорстка. Больш я нікога не пазнала, затрыманых было некалькі дзясяткаў, яны стаялі ў чарзе".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі