Фотафакт ― Х'ю Лоры наведаў Музей Вялікай Айчыннай вайны

Пра тое, што галоўны герой знакамітага серыяла House M.D. наведвае музей Вялікай Айчыннай вайны, Еўрарадыё даведалася амаль выпадкова. Наш карэспандэнт адразу ж накіраваўся да музею, каб паразмаўляць з акторам.

Аднак нават сфатаграфаваць нармальна яго не атрымалася. Як толькі Лоры выйшаў з будынку ў цёмнай кепачцы і з кніжкамі ў руках ― ахоўнікі з агенцтва Allstars спынілі ўсе спробы, ламаючы тэхніку і штурхаючы журналіста ўніз па сходах.

Спадзяемся, што на заўтрашнім канцэрце арганізатары не будуць перашкаджаць глядзець на зорку.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі