ФК “Славія” пра байкот фанатаў: Гэта аплявуха нам!

Пра гэта Еўрарадыё распавялі ў футбольным клубе “Славія”:

“Летась я ім гаварыў, і сёлета гаварыў, што фанатам нельга гуляць у палітычныя гульні. Калі гулялі з “Дынама-Брэст” нашы фанаты павярнуліся спінамі да футбалістаў у падтрымку нейкага ўкраінскага бізнэсмена. Яны хочуць, каб футбольны клуб, у якога няма грошай, заказваў ім бясплатныя аўтобусы. Я не раз адстойваў правы балельшчыкаў, а зараз такая аплявуха!”.

Прычынамі для байкоту, па словах фанатаў, паслужыла прадузятасць супрацоўнікаў міліцыі, негатыўнае стаўленне з боку кіраўніцтва клуба, абыякавасць каманды і перашкоды спецслужбаў у рэгістрацыі банэраў.

Нагадаем, што апошні хатні матч чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе "Славія" праводзіла ў Хойніках, дзе прымала барысаўскі БАТЭ і прайграла з лікам 0:1.

Брэсцкія заўзятары паскардзіліся на мінскіх АМАПаўцаў

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі