Брэсцкія заўзятары паскардзіліся на мінскіх АМАПаўцаў

Фанатаў "Дынама-Брэст" не задаволілі дзеянні супрацоўнікаў АМАПу падчас кубкавага матчу 1/4 фінала, які ў гэтым месяцы прайшоў у сталіцы і быў прайграны камандзе СКВІЧ.

"Пры ўваходзе на сектар, прызначаны для брэсцкіх заўзятараў, — гаворыцца ў звароце, — быў арганізаваны дагляд, пры гэтым большасць заўзятараў былі вымушаныя чакаць сваёй чаргі на вуліцы, у марознае надвор'е. Мала таго, сама працэдура дагляду выглядала зневажальна і хутчэй нагадвала ператрус".

Футбольныя заўзятары звяртаюць увагу на забарону банера "Дынама Брэст ад калыскi да пагоста з iмем, якое нiхто не адыме". Таксама супрацоўнікі АМАПу без тлумачэнняў выставілі заўзятарам патрабаванне зняць майкі з беларускамоўнымі надпісамі "Мы не бухiя бульбашы! Мы моцныя беларусы!", "Дынама Брэст — мой гонар, мае жыцце, усе што кахаю i чым ганаруся".

"Спадзяемся, прычынамі гэтых забаронаў стала ваяўнічае невуцтва супрацоўнікаў АМАПу, а не паталагічная нянавісць да роднай мовы", — гаворыцца ў лісце.

Заўзятары лічаць, што забеспячэнне бяспекі на трыбунах павінны выконваць арганізаваныя праз БФФ службы, так званыя сцюарды. На пераходным этапе фанаты прапануюць "ўскладанне такіх абавязкаў на падраздзяленні Міністэрства ўнутраных спраў, якія не адносяцца да ліку спецыяльных".

Фота — nn.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі