ФК “Мінск” разбіў бакінскі “Алімпік” — 2:1

Такім чынам, па выніках 1-га кваліфікацыйнага раунда Лігі Еўропы УЕФА, у наступнае кола прайшоў “Мінск”. Першая сустрэчы сапернікаў у сталіцы Азербайджана Баку 30 чэрвеня скончылася ўнічыю — 1:1. Але 7 ліпеня на матчы ў адказ беларусы былі мацнейшымі — 2:1. Матч прайшоў у Мінску на стадыёне “Дынама”. Галы забілі Яўген Лашанкоў (5-ая хвіліна), Дзяніс Сашчэка (11-ая хвіліна) і Аляксандр Сачыўка (аўтагол на 66-ай хвіліне).

У часе прэс-канферэнцыі пасля сустрэчы галоўны трэнер “Алімпіка” Назім Сумейманаў заявіў, што не чакаў такога выніку, бо “сапернік быў прахадны”, паведамляе БелаПАН. Ён ацэньвае “Мінск” як каманду, якая не трапіла б у першую шасцёрку чэмпіянату Азербайджана. Аднак і бакінцы з такой гульнёй, як сёння, не трапілі б таксама.

Сулейманаў узяў віну за паразу на сябе. Ён заявіў, што павінен прыйсці іншы трэнер і выправіць яго памылкі.

У сваю чаргу галоўны трэнер “Мінска” Віталь Тараканаў прызнаўся, што не ведае, як бы паступіў, калі б прайграў яго клуб. Перад матчам гульцы не казалі гучных словаў, а проста ставілі мэту прайсці далей, сказаў настаўнік сталічнага клуба.

Наступным сапернікам “Мінска” будзе турэцкі “Газіянтэпспар”. Першую сустрэчу беларусы правядуць 14 ліпеня дома, матч у адказ — 21 ліпеня ў гасцях.

Фота: goals.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі