Філіп Рудзік прасіў прабачэння ў фанатаў БАТЭ (відэа)

Адразу пасля матчу БАТЭ — "Гомель" (0:0) паўабаронца барысаўчан скіраваўся да сектара фанатаў барысаўскай каманды. Праз гучнагаварыцель ён папрасіў у іх прабачэння за леташні ўчынак, паведамляе champ.by.

Нагадаем, летась Рудзік, які быў яшчэ паўабаронцам "Нафтана", паказаў аголены зад заўзятарам, якія сядзелі на трыбунах гарадскога стадыёна ў Барысаве. За гэта футбаліста аштрафавалі на 350 тысяч рублёў.

Інцыдэнт адбыўся падчас матча 24-га тура чэмпіянату Беларусі БАТЭ — "Нафтан" (1:0) 11 верасня 2010 года. Заўзятары казалі, што барысаўскія фанаты пасля матчу асвісталі Рудзіка. Менавіта пасля гэтага футбаліст і здзейсніў свой учынак.

Частка заўзятараў абурылася, частка — зазначыла, што "Рудзік паказаў свой праўдзівы твар".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі