Фестываль The Beatles Shabli запусціў сайт

Запрацаваў афіцыйны сайт фестывалю The Beatles Shabli, які пройдзе 1 чэрвеня на хутары “Шаблі”. Паводле слоў арганізатараў, падчас стварэння рэсурсу яны кіраваліся досведам старонак сусветна вядомых оўпэнэйраў, таму на thebeatles.by ёсць абсалютна розная інфармацыя.

“Зараз распісаная забаўляльная частка і дзіцячая пляцоўка, бо фэст праходзіць у Міжнародны дзень абароны дзяцей, — распавядае адзін з арганізатараў фэсту Зміцер Шаўчук. — Калі лайн-ап ужо сфарміраваны, гурты вядомыя і пра іх на сайце ўжо ёсць інфармацыя, то інфармацыя па дзіцячай пляцоўцы, па насычанасці розных забаваў на фестывальнай пляцоўцы будзе пашырацца разам са з’яўленнем прапановаў”.

Натуральна, на сайце ёсць карта праезду да месца ды класічны FAQ з адказамі на самыя частыя пытанні наведвальнікаў (ад “Як стаць валанцёрам?” да “Ці можна распальваць вогнішча?”).

Хэдлайнерамі першага беларускага фэсту ў сезоне будуць дзявочая ліверпульская чацвёрка The Beatelles, аўтэнтычна апранутыя сербы Bestbeat і расійскія баяністы Puttin' On The Beatles Style. Таксама ў лайн-ап мерапрыемства заяўленыя беларусы The Toobes, Real Jazz Band, Artefact, The Apples і Dj Ezhaka, але гэты спіс можа яшчэ папоўніцца.

Квіткі на The Beatles Shabli з’явяцца 1 красавіка, хутка будзе дасяжная і карта фестывальных зонаў. Усе навіны оўпэнэйру будуць з'яўляцца на сайце інфармацыйнага спонсару імпрэзы euroradio.fm.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі