Еўрасаюз будзе настойваць на поўнай рэабілітацыі ўсіх палітвязняў Беларусі

Па яго словах, на саміце Ўсходняга партнёрства, які пройдзе 29—30 верасня ў Варшаве, Беларусь стане выключэннем: ёй будзе нададзены адмысловы статус. Кіраўнік польскай дыпламатыі нагадаў, што санкцыі супарць афіцыйнага Мінску Еўрасаюз увёў пасля падзеяў 19 снежня 2010 года.

Намеснік Сікорскага Ежы Памяноўскі, у сваю чаргу, падкрэсліў, што ЕС не вядзе таемных перамоваў з Аляксандрам Лукашэнкам. Па яго словах, якія перадае БелаПАН, нядаўні візіт у Мінск міністра замежных справаў Балгарыі Мікалая Младэнава — гэта "яго асабістая ініцыятыва".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі