Еўракамісар: Беларусь будзе квітнеючай краінай без палітвязняў

Нагадаем, у сталіцы Азербайджана прайшлі пасяджэнні Парламенцкай асамблеі праграмы ЕС "Усходняе партнёрства" (Еўранэст).

Штэфан Фюле адзначыў, што "ў рэгіёне Усходняга партнёрства няма месца вязням сумлення ці палітычным зняволеным". Паводле яго слоў, "не варта паддавацца спакусе і ператвараць дыскусію па гэтай важнай праблеме ў абмеркаванне таго, хто з'яўляецца палітычным зняволеным, а хто — не. Гісторыя дала нам у гэтай сувязі шмат урокаў".

Штэфан Фюле выказаў шкадаванне ў сувязі з тым, што беларускія парламентарыі не ўдзельнічаюць у працы асамблеі. "Думаю, аднойчы яны далучацца да вашай асамблеі", — дадаў ён.

Еўракамісар запэўніў удзельнікаў сустрэчы ў тым, што ЕС умацоўвае сувязі з грамадзянскай супольнасцю Беларусі. "І мы зноў заявілі пра сваю прыхільнасць палітыцы крытычнага ўзаемадзеяння з уладамі", — сказаў еўракамісар.

Паводле слоў Фюле, у перспектыве ён бачыць Беларусь дэмакратычнай і квітнеючай краінай без палітзняволеных, якая "інтэгравана ў агульную прастору еўрапейскіх каштоўнасцяў", паведамляе БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі