Еўрадэпутат Мігальскі хоча сустрэцца з беларускімі палітвязнямі

Ён хоча сустрэцца з экс-кандыдатам у прэзідэнты Мікалаем Статкевічам і лідарам арганізацыі "Малады фронт" Змітром Дашкевічам, паведамляе interfax.by. Абодва яны знаходзяцца ў турмах.

Мігальскі кажа, што хоча асабіста праверыць паведамленні беларускіх праваабаронцаў аб праблемах, звязаных з фізічным і псіхічным станам палітвязняў. Таксама ён хоча праверыць умовы, у якіх утрымліваюцца Статкевіч і Дашкевіч.

У жніўні 2011 года Мігальскаму было адмоўлена ў наведванні Беларусі. Ён выказвае надзею, што гэтым разам атрымае дазвол на прыезд у нашу краіну і сустрэчу з палітвязнямі.

Фота — qwas.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі