Эстонія асуджае гвалтоўныя меры супраць апазіцыі ў Мінску

"МЗС Эстоніі глыбока занепакоены падзеямі, якія адбыліся пасля выбараў ў Мінску. Мы выказалі сваю пазіцыю таксама публічна, і яна даступная на сайце міністэрства. У цяперашні час самую вялікую трывогу выклікаюць стан здароўя і лёс арыштаваных, у тым ліку кандыдатаў у прэзідэнты", — гаворыцца ў пасланні.

Прэс-служба Міністэрствы замежных спраў Эстоніі змясціла на сайце ведамства наступную заяву: "Эстонія асуджае гвалтоўныя меры супраць апазіцыі, якія пачаліся пасля прэзідэнцкіх выбараў. Эстонія заклікае беларускія ўлады да стрыманасці і лічыць сумным той факт, што пасля прэзідэнцкіх выбараў мела месца ўжыванне сілы супраць дэманстрантаў, а таксама апазіцыйных кандыдатаў і іх прыхільнікаў, асуджае арышты праваабаронцаў і журналістаў. Падобныя паводзіны ўлад супярэчыць дэмакратычным каштоўнасцям, і беларускія ўлады абавязаныя ў хуткім часе вызваліць усіх арыштаваных без віны".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі