ЕС не збіраецца ўносіць у “чорны спіс” Мясніковіча і Сямашку

Днямі ў прэсе з’явілася інфармацыя пра магчымыя візавыя санкцыі з боку Еўрасаюза супраць прэм'ер-міністра Беларусі Міхаіла Мясніковіча і яго намесніка Уладзіміра Сямашкі. Згодна з гэтай інфармацыяй, у “чорны спіс” мог таксама трапіць і прадпрымальнік Чыж. Такую навіну апублікавала інтэрнэт-выданне EU Observer.

Як стала вядома “Офісу за дэмакратычную Беларусь” у Бруселі, гэтыя факты не адпавядаюць рэчаіснасці. У інстытутах ЕС офісу паведамілі, што ўвогуле не было прапановы зрабіць неўязнымі Мясніковіча і Сямашку. А вось пытанне з уладальнікам фірмы "Трайпл" спадаром Чыжом разглядалася. Шмат якія дзяржавы выказаліся за тое, каб пазбавіць яго права атрымання шэнгенскай візы. Зрэшты, выглядае на тое, што дастатковай колькасці галасоў гэта ініцыятыва не набярэ і Чыж у “чорны спіс” не трапіць.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі