Электрычка пратараніла перон на вакзале ў Мінску (фота)

Каля 17.30 электрацягнік прыбыў на 24-й пуць. Як паведамляе kraj.by са спасылкай на відавочцаў, паводле раскладу электрычка павінна была адправіцца з Мінска да Аляхновічаў а 17.27. Цягнік з пасажырамі спачатку рушыў у маладзечанскім кірунку, затым спыніўся і падаўся назад.

Корпус электрычкі практычна не пацярпеў, нягледзячы на тое, што ён падняў вялікую колькасць пліткі ля адбойніку для платформы. У яго толькі пагнуўся пуцеачышчальнік — ніжняя пярэдняя частка цягніка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі