Экс-палітвязень падае скаргу ў Камітэт ААН па правах чалавека

Як паведамляе сайт АГП, Вярхоўны суд адмовіўся задаволіць скаргі на выракі судоў першай і касацыйнай інстанцый. На думку Вярхоўнага суда, Мірзаянаў "прадбачыў надыход грамадскі небяспечных наступстваў і жадаў іх надыходу".

Маці Фёдара Людміла Мірзаянава заявіла, што пасля праходжання беларускіх судоў іх сям'я будзе звяртацца ў Камітэт ААН па правах чалавека

Нагадаем, што студэнта-трэцякурсніка БДЭУ асудзілі на тры гады калоніі ўзмоцненага рэжыму. Яго вызвалілі ў верасні 2011 года прэзідэнцкім указам пра памілаванне. Прашэння аб памілаванні хлопец не пісаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі