У Мінску затрымалі падлетка, які "мініраваў" школы ў Расіі

Хлопец пісаў электронныя лісты з пагрозамі і тэлефанаваў праз месенджары, ілюстрацыйнае фота

Хлопец пісаў электронныя лісты з пагрозамі і тэлефанаваў праз месенджары, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

Мінскія аператыўнікі затрымалі 19-гадовага хлопца, які адпраўляў ілжывыя паведамленні пра мініраванне ў розныя дзяржаўныя ўстановы Расіі. 

Хлопец быў адным з удзельнікаў групы ў месенджары, дзе абмяркоўвалася тэма сватынгу (увядзення ў зман сілавікоў, каб яны выехалі на адрас іншай асобы).

Інструкцыі, куды тэлефанаваць і чым пагражаць, малады беларус атрымліваў ад знаёмых з гэтай групы. Ён пісаў электронныя лісты і тэлефанаваў праз месенджары ў розныя арганізацыі на тэрыторыі Расіі. Сілавікі апублікавалі ўрывак адной з размоваў. У ім мужчынскі голас кажа, што "замініраваў школу", а таксама "скраў з сейфа бацькі абрэз і пісталет, які плануюць выкарыстоўваць у школе".

Пры гэтым грошы за свае "паслугі" хлопец, паводле яго словаў, так і не атрымаў. Заведзеная крымінальная справа.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі