Сіла салідарнасці: ці можа дыяспара ўплываць на заходніх палітыкаў — эфір

Постэр акцыі салідарнасці з Алесем Бяляцкім

Постэр акцыі салідарнасці з Алесем Бяляцкім / Еўрарадыё

Напярэдадні 25 верасня, дня народзінаў палітзняволенага лідара праваабарончай арганізацыі “Вясна”, лаўрэата Нобелеўскай прэміі міра Алеся Бяляцкага, Асацыяцыя беларусаў у Амерыцы пры падтрымцы “Вясны” звярнулася да ўсіх беларусаў ЗША з заклікам далучыцца да акцыі па вызваленні Алеся Бяляцкага. Ініцыятары акцыі заклікалі неабыякавых суайчыннікаў звяртацца да сваіх сенатараў і кангрэсменаў з патрабаваннем зрабіць усе магчымыя намаганні для вызвалення беларускага праваабаронцы.

Што беларуская дыяспара можа рэальна зрабіць для вызвалення Алеся Бяляцкага і як дэмсілы могуць уплываць на працэс вызвалення палітвязняў? Ці застаюцца магчымасці для перамоў з рэжымам і хто гэтыя перамовы можа весці ды з кім? Што адбываецца ў дыяспарах і ці застаецца для іх беларуская павестка важнай? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць экпертка па беларускай дыяспары, лідарка суполкі беларусаў Сан-Францыска, сябра борду Асацыяцыя беларусаў у Амерыцы (АБА) Надзея Нортан і былы палітвязень, праваабаронца “Вясны” Леанід Судаленка ў 16:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі