Як паведамляе БелаПАН, грамадскае аб'яднанне "Экадом" накіравала зварот у пасольства Кітая ў Беларусі. Эколагі заяўляюць, што пры будаўніцтве комплексу парк будзе знішчаны і ўжо не зможа выконваць сваёй ранейшай функцыі — быць месцам адпачынку, шпацыраў і заняткаў спортам мінчукоў. Аўтары падкрэсліваюць гістарычную і экалагічную значнасць парку, дзе ў ліпені 1944 года прайшоў знакаміты парад партызанскіх войскаў.
"Экадом" звяртае ўвагу кітайскіх дыпламатаў на тое, што рашэнне пра будаўніцтва гатэля "Пекін" на тэрыторыі парку прымалася "без уліку меркавання жыхароў раёна і горада". Грамадскія актывісты заклікаюць дыпламатаў КНР паспрыяць пераносу гатэльнага комплексу ў іншае месца. Як варыянт называецца прамзона насупраць парку.
Зварот падтрымалі яшчэ восем арганізацый, якія ўваходзяць у міжнародны кансорцыўм "Еўрабеларусь".
Эка-актывісты спрабуюць уратаваць парк з дапамогай кітайскай амбасады
Гаворка ідзе пра парку 40-годдзя Кастрычніка. Дрэвы ў ім высякаюць для будаўніцтва гатэльнага комплексу "Пекін".
-
14:48 26.03.2023
-
11:10 25.03.2023
-
13:55 24.03.2023
-
12:58 25.07.2022