ЕБРР незадаволены нацыяналізацыяй "Камунаркі" і "Спартака"

Нагадаем, што ў кастрычніку мінулага года ўлады абвясцілі, што прыватызацыя гэтых фабрык была праведзеная з парушэннямі. Дзяржаўная доля ў акцыях была павялічаная да 57% і 60%, адпаведна. Прадстаўнікі ЕБРР называюць гэтыя дзеянні фактычнай нацыяналізацыяй фабрык, канстатуе interfax.by.

У праекце краінавай стратэгіі банка ў Беларусі на 2013-2016 гады гаворыцца, што беларускія ўлады прынялі вартае жалю рашэнне. Яно падарве давер інвестараў.

У дакуменце таксама згадваецца сітуацыя з холдынгам "Пінскдрэў". У студзені 2011 года ўлады ўвялі там адміністрацыйны кантроль пасля выбуху з чалавечымі ахвярамі.

Фота — finatica.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі