Дзмітрыя Кудранка звольнілі за кіраванне пратэстам рабочых

У другой палове дня рабочы атрымаў працоўную кніжку, у якой напісана, што ён "звольнены за сістэматычнае невыкананне без паважных прычын працоўных абавязкаў". Дзмітрый Кудранок перакананы, што яго звольнілі за кіраванне пратэстам рабочых, паведамляе Радыё Свабода.

Кудранок кажа, што пратэст рабочых працягнецца: "Гэты працэс ужо не спыніць. Прыбраўшы мяне з працы, яны не ўлагодзяць рабочых. Мы ствараем сваю структуру, якая ў пэўны момант з'явіцца. Для кіраўніцтва "Пінскдрэву“ гэта будзе нечаканасьцю".

Нагадаем, пратэст на "Пінскдрэве" ўзнік пасьля таго, як 17 ліпеня рабочыя атрымалі раздрукоўкі з інфармацыяй пра заробкі, якія палічылі нізкімі. Працоўныя пачалі масава пісаць заявы пра выхад з прафсаюзу. Рабочыя-актывісты збіраюць гэтыя заявы і цяпер.

На "Пінскдрэве" вырашылі не ісці па шляху працаўнікоў мікашэвіцкага "Граніту". Замест арганізацыі ў незалежны прафсаюз, працаўнікі стварылі сваю Рабочую раду, якую і ачоліў Дзмітрый Кудранок.

Фота — svaboda.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі