Джэк Уайт запісаў кавер на класічны кантры-хіт “Coal Miner's Daughter”

Крыху ніжэй можна паслухаць трэк, які Джэк Уайт (Jack White) запісаў у Нэшвіле на выходных, падчас святкавання Дня музычных крамаў (Record Store Day). Гэта кавер на кантры-хіт Ларэты Лінн “Coal Miner's Daughter”, які выйшаў у 1969 годзе.

Паралельна з былым удзельнікам The White Stripes запісаўся і вядомы канадскі музыка Ніл Янг. Запіс зроблены ў студыі Third Man Records наўпрост на вінілавую пласцінку на адзіным у свеце падобным фанографе 1947 года выпуску. Рэліз песні яшчэ чакаецца.

Штогод вядомыя музыкі запісваюцца ў Record Store Day, каб падтрымаць незалежныя музычныя крамы. Свята заснаванае ў 2007 годзе і праводзіцца ў трэцюю суботу красавіка. Яно яднае тысячы ўладальнікаў маленькіх музычных крамаў па ўсім свеце. Да іх з задавальненнем далучаюцца калекцыянеры і простыя аматары якаснай музыкі, піша NME.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі